16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пра надвор'е на бліжэйшы тыдзень расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.
"Сонечны антыцыклон падорыць беларусам яшчэ адзін тыдзень лета. Шырокая вобласць павышанага атмасфернага ціску будзе блакіраваць доступ у рэспубліку атмасферным франтам і звязаным з імі масівам дажджавой воблачнасці. Таму на гэтым тыдні жыхарам нашай краіны на ападкі разлічваць не варта. У сувязі з гэтым сухое надвор'е будзе садзейнічаць захаванню на большай частцы тэрыторыі краіны высокай пажарнай небяспекі, а па ўсходзе - надзвычайнай пажарнай небяспекі. Тут дзейнічае чырвоны ўзровень небяспекі. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя з агнём", - папярэдзілі ў Белгідрамеце.
У краіне захаваецца не па сезоне цёплае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 2-6 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. У бліжэйшыя суткі, 17 верасня, у выніку паступлення цёплай паветранай масы начныя мінімумы складуць плюс 9-15 градусаў, па поўначы месцамі - плюс 5-8 градусаў, удзень паветра прагрэецца да плюс 23-28.
У далейшым паветраныя патокі зменяць свой напрамак з паўднёва-ўсходняга на паўночны і ў рэспубліку пачне паступаць паветраная маса ўмераных шырот. Тэмпературны фон паступова стане паніжацца, набліжаючы кліматычную восень. У начны і ранішні час у асобных раёнах будуць згушчацца непрацяглыя туманы.
18 верасня будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 14 градусаў вышэй за нуль, удзень - 21-27 градусаў цяпла.
19 верасня таксама будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-13 градусаў, удзень будзе плюс 21-26 градусаў.
20-21 верасня будзе без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў цяпла, месцамі да плюс 13 градусаў, удзень паветра прагрэецца да плюс 19-25 градусаў.
22 верасня будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-10 градусаў, месцамі да плюс 13 градусаў. Удзень тэмпература дасягне плюс 17-24 градусы.-0-