Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2024, 10:40

Беларусам прапанавалі бясплатна адправіць паштоўкі да Дня Незалежнасці

Фота з архіва
Фота з архіва
27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам прапанавалі бясплатна адправіць паштоўкі да Дня Незалежнасці ў час акцыі "Белпошты". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"3 ліпеня Беларусь адзначае знамянальнае, галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці - Дзень Незалежнасці. Штогод ён нагадвае народу пра тое, якой цаной нашым прадзедам дасталася свабода і незалежнасць краіны. Давайце пажадаем адзін аднаму міру, дабра і поспехаў у справах на карысць Айчыны. 28 чэрвеня і 3 ліпеня "Белпошта" даставіць бясплатна па Беларусі простыя паштовыя карткі, набытыя ўдзельнікамі акцыі ў месцах правядзення акцыі", - расказалі на прадпрыемстве.

Спіс аддзяленняў паштовай сувязі, дзе будзе праходзіць акцыя, можна паглядзець на сайце "Белпошты".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі