Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 18:54

Беларусам неабходна быць разам і не паддавацца на правакацыі - Пракапцоў

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам неабходна быць разам і не паддавацца на правакацыі, каб захаваць сваю Радзіму. Такі зварот на сайце Нацыянальнага мастацкага музея размясціў генеральны дырэктар установы старшыня Асацыяцыі грамадскіх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў" Уладзімір Пракапцоў.

"За гады незалежнасці зроблена шмат: краіна стала вядомай у свеце сваім таленавітым і працавітым народам, у тым ліку дасягненнямі ў сферы культуры і мастацтва. Але трэба зрабіць яшчэ больш. Значных вынікаў мы дасягнём толькі ў мірнай і стабільнай дзяржаве. Мы розныя, а Беларусь у нас адна, таму неабходна быць разам, не паддавацца на правакацыі, каб захаваць сваю радзіму", - сказаў Уладзімір Пракапцоў.

Паводле яго слоў, беларусы заўсёды былі талерантнымі і мудрымі людзьмі. "Нягледзячы на розныя знешнія выклікі, мы дэманстравалі з'яднанасць перад гістарычным выбарам. Разам выстаім і цяпер", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі