Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам міжнароднай сістэмы па барацьбе з адмываннем грошай - Анфімаў

Грамадства 15.11.2018 | 17:28
Леанід Анфімаў
Леанід Анфімаў

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам міжнароднай сістэмы па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму, заявіў на пленарным пасяджэнні Еўразійскай групы па барацьбе з адмываннем злачынных даходаў і фінансаваннем тэрарызму (ЕАГ) старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы высока цэнім дзейнасць ЕАГ і падтрымку, што аказваецца па ўмацаванні антыадмывачнай сістэмы нашай дзяржавы, рады прымаць мерапрыемства такой значнай арганізацыі ў Мінску. Беларусь заўсёды падтрымлівала і далей будзе падтрымліваць барацьбу з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму, з'яўляючыся актыўным удзельнікам міжнароднай сістэмы процідзеяння гэтым пагрозам. Выказваю надзею, што рэзультаты пленарнага тыдня Еўразійскай групы ў Мінску не толькі паслужаць умацаванню супрацоўніцтва краін Еўразійскага рэгіёна ў сферы процідзеяння адмыванню даходаў і фінансаванню тэрарызму, але і ўнясуць значны ўклад у будаўніцтва агульнай бяспечнай эканамічнай прасторы", - сказаў Леанід Анфімаў.

Ён таксама зачытаў прывітанне прэм'ер-міністра Беларусі ўдзельнікам пасяджэння і адзначыў, што сустрэча пасадзейнічае абмену вопытам і перадавымі практыкамі.

Паводле слоў кіраўніка КДК, прыток у любую краіну брудных грошай непазбежна парушае нармальнае функцыянаванне эканомікі, садзейнічае перакосам на фінансавых рынках, узманенню інфляцыі, дэстабілізуе работу суб'ектаў гаспадарання, а таксама можа стаць асновай для карупцыі, збою ў сістэме кіравання. "Важна ісці ў нагу з часам, а недзе і на крок наперадзе, удасканальваючы сістэмы кантролю за фінансавай сферай і развіваючы міжнароднае супрацоўніцтва. Актыўнае развіццё інфармацыйных тэхналогій і іх укараненне ў практычную дзейнасць ствараюць новыя выклікі і пагрозы. Адным з апошніх прыкладаў з'яўляюцца крыптаактывы і віртуальныя валюты, што патрабуе прыняцця адэкватных мер", - падкрэсліў Леанід Анфімаў.

Еўразійская група па барацьбе з адмываннем злачынных даходаў і фінансаваннем тэрарызму з'яўляецца міжнароднай міжурадавай арганізацыяй. Утворана ў 2004 годзе ў мэтах забеспячэння эфектыўнага ўзаемадзеяння на рэгіянальным узроўні і інтэграцыі дзяржаў - членаў ЕАГ у міжнародную сістэму процідзеяння легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму ў адпаведнсці з агульнапрызнанымі міжнароднымі стандартамі ў названай сферы дзейнасці. Членамі ЕАГ з'яўляюцца дзевяць краін: Беларусь, Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан.

Пленарнае пасяджэнне ў Мінску сабрала амаль 250 удзельнікаў з дзяржаў - членаў ЕАГ, а таксама дзяржаў і міжнародных арганізацый, маючых статус наглядальніка ў арганізацыі. Значнасць мерапрыемства для Беларусі абумоўлена тым, што ў 2018-2019 гадах праходзіць міжнародная ацэнка беларускай антыадмывачнай сістэмы на прадмет яе адпаведнасці міжнародным стандартам. Асноўны этап ацэнкі адбудзецца ў сакавіку 2019 года, калі Беларусь наведаюць эксперты - ацэншчыкі ЕАГ. Рэзультаты могуць мець уплыў на ўмовы далейшага функцыянавання фінансавай сістэмы рэспублікі. Пазітыўная ацэнка будзе садзейнічаць павышэнню крэдытных і іншых рэйтынгаў. Папярэдняя ацэнка нацыянальнай антыадмывачнай сістэмы Беларусі праводзілася 10 гадоў таму і ў цэлым мела станоўчыя вынікі.

Беларусь другі раз прымае такі аўтарытэтны міжнародны форум, папярэдні Пленарны тыдзень ЕАГ праводзіўся ў Мінску ў 2013 годзе. Беларусь у ЕАГ прадстаўляе Дэпартамент фінансавага маніторынгу КДК, ён жа выступае асноўным арганізатарам мерапрыемстваў.

У сферы процідзеяння легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму дзейнічаюць 40 рэкамендацый ФАТФ (група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай), якія з'яўляюцца абавязковым дакументам для выканання ўсімі дзяржавамі свету. У выпадку іх невыканання да дзяржаў могуць прымяняцца меры ад пастаноўкі на працэдуру ўзмоцненага маніторынгу да ўключэння ў чорны або шэры спісы ФАТФ.

На пленарным пасяджэнні ў Мінску разгледжаны вынікі ацэнкі экспертамі ЕАГ антыадмывачнай сістэмы Таджыкістана, а таксама справаздача ад прагрэсе Кыргызстана.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.