Фота з архіва
28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі на сумесным пасяджэнні ў Вене Форуму па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і Пастаяннага савета АБСЕ прадставіла заяву па тэматыцы Хельсінкскага дыялогу і бачання будучыні еўрапейскай і еўразійскай бяспекі. Аб гэтым расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры АБСЕ ў Вене.
Беларусь заклікала дзяржавы - удзельніцы АБСЕ творча і адказна пераасэнсаваць з улікам змяненняў, якія адбыліся ў свеце, ідэі Хельсінкскага заключнага акта, што датычацца шляхоў і механізмаў забеспячэння міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
"Падпісаны ў 1975 годзе ва ўмовах няпростай ваенна-палітычнай абстаноўкі Хельсінкскі заключны акт на дзесяцігоддзі заклаў прагрэсіўныя асновы міжнародных адносін на еўраатлантычнай прасторы, у тым ліку ў сферы бяспекі. Яго ідэі і прынцыпы, накіраваныя на мірнае суіснаванне і пабудову сапраўды добрасуседскіх адносін, не страцілі актуальнасць і ў наш час", - гаворыцца ў заяве.
Беларускія дыпламаты звярнулі ўвагу, што Хельсінкскі заключны акт змог стварыць фундамент для дыялогу паміж Усходам і Захадам, пасадзейнічаць зніжэнню напружанасці і наладжванню ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы, нягледзячы на ўсе існаваўшыя супярэчнасці перыяду халоднай вайны. Гэты дакумент унёс значны ўклад у фарміраванне новай мадэлі бяспекі, зрабіўшы, з аднаго боку, акцэнт на яе непадзельнасці, а з іншага - на задачы, якая стаіць перад кожнай без выключэння дзяржавай, па ўмацаванні міжнароднага міру, бяспекі і стабільнасці.
"Менавіта Хельсінкскі заключны акт прадугледзеў для сваіх дзяржаў-удзельніц практыку паведамлення адзін аднаму аб буйных ваенных вучэннях сухапутных войскаў, абмен наглядальнікамі для прысутнасці на ваенных вучэннях і візіты ваенных дэлегацый з мэтай пашырэння кантактаў паміж узброенымі сіламі. Гэтыя рашэнні, якія ўяўлялі сабой сапраўды новы, рэвалюцыйны погляд на бяспеку, былі ў далейшым паспяхова рэалізаваны", - адзначаецца ў заяве.
Нараўне з гэтым беларуская дэлегацыя звярнула ўвагу, што на сённяшнім этапе дыялог і супрацоўніцтва ў ваенна-палітычнай сферы поўнасцю ўступілі месца неапраўданай аднабаковай мілітарызацыі Еўрапейскага кантынента. Дзяржавы - члены НАТА не перастаюць павялічваць колькасць, ударна-наступальны патэнцыял нацыянальных узброеных сіл і нарошчваць ваенную прысутнасць аб'яднаных узброеных сіл альянсу, у тым ліку каля граніц Беларусі.
"Гэты працэс з'яўляецца нічым іншым, як адным з прыкладаў адыходу шэрага дзяржаў ад прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акта, у тым ліку ад урачыста абвешчанага ў ім і ў далейшым зафіксаванага ў шэрагу асноўных дакументаў АБСЕ прынцыпу непадзельнасці бяспекі, - гаворыцца ў заяве. - Узнікае пытанне - чаму гэтыя механізмы далі збой? Адказ, на наш погляд, відавочны. Архітэктура, якая склалася, не ўлічвала ў роўнай і поўнай меры інтарэсы ўсіх сваіх удзельнікаў, і таму існуючы ваенна-палітычны інструментарый не змог прадухіліць крызіс сістэмы еўрапейскай бяспекі, які выліўся ў адкрытае ўзброенае процістаянне ў рэгіёне. Хоць пачатак гэтаму быў пакладзены яшчэ ў 1999 годзе - бамбардзіроўкамі Югаславіі ў парушэнне рэзалюцый Савета Бяспекі ААН і пашырэннем НАТА на ўсход".
"У выніку мы маем глыбокі крызіс рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, - заявілі беларускія дыпламаты. - На гэтым фоне ідзе трансфармацыя сусветнага геапалітычнага ландшафту. Гэта балючы, але непазбежны працэс. Ломка існуючага светаўладкавання сведчыць аб пераходзе ад монапалярнай структуры да шматпалярнасці, пераход ад еўрапейскай мадэлі бяспекі, якая так і не змагла даказаць сваю жыццяздольнасць, да пабудовы еўразійскай архітэктуры бяспекі, якая ствараецца на аснове раўнапраўя, справядлівасці і пры поўным уліку прынцыпу непадзельнасці бяспекі".
"Мы хацелі б звярнуць увагу нашых паважаных калег, што ў Еўразіі цяпер актыўна ідуць працэсы развіцця сваіх уласных структур, такіх як ШАС, АДКБ, АСЕАН, НУМДА, што займаюцца ў тым ліку пытаннямі бяспекі і стабільнасці. На міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў трансфармуемым свеце" ў мінулым годзе ў Мінску Беларусь запусціла абмеркаванне перспектыў пабудовы новай архітэктуры еўразійскай калектыўнай бяспекі. У сувязі з гэтым Беларусь вылучыла ініцыятыву аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі", - гаворыцца ў заяве.
Беларуская дэлегацыя падкрэсліла, што ініцыятыва аб распрацоўцы хартыі прызначана садзейнічаць пабудове справядлівага парадку ў Еўразіі, заснаванага на прынцыпах непадзельнай бяспекі, раўнапраўя, узаемнай павагі і супрацоўніцтва. У гэтым дакуменце могуць быць сфармуляваны параметры і прынцыпы функцыянавання архітэктуры бяспекі на еўразійскай прасторы, а таксама стратэгічнае бачанне шматпалярнасці абноўленай сістэмы міжнародных адносін.
"Нам усім ужо даўно пара адысці ад палітычных забабонаў і разбуральных стэрэатыпаў і пачаць выбудоўваць дыялог, крок за крокам шукаць агульныя падыходы. Сёння востра неабходна стварэнне агульнай прасторы даверу і супрацоўніцтва, аб'яднанне дзяржаў не супраць каго-небудзь, а ў імя агульнай мэты, каб пазбегнуць фатальнага цывілізацыйнага разлому. У той жа час мы лічым, што і Хельсінкскі заключны акт не страціў свайго патэнцыялу для Еўропы. Больш таго, закладзеныя ў яго палажэнні настолькі ўзважаныя, усёабдымныя і ўніверсальныя, што могуць быць паспяхова выкарыстаны іншымі краінамі свету і міжнароднымі арганізацыямі. Беларусь заклікае дзяржавы - удзельніцы АБСЕ творча і адказна пераасэнсаваць, з улікам змяненняў, якія адбыліся ў свеце, ідэі Хельсінкскага заключнага акта, што датычацца шляхоў і механізмаў забеспячэння міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі", - гаворыцца ў заяве.
Беларускі бок упэўнены: "Пабудова новай сістэмы калектыўнай рэгіянальнай бяспекі, што адпавядае патрабаванням часу, дала б магчымасць нам вярнуцца да дэпалітызаванага дыялогу і канструктыўнага супрацоўніцтва ў ваенна-палітычнай сферы".-0-