
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае неадкладна прыняць дзейсныя меры для спынення агню і недапушчэння гібелі людзей у сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі на Паўднёвым Каўказе. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі глыбока занепакоены эскалацыяй абстаноўкі ў Паўднёва-Каўказскім рэгіёне, якая суправаджаецца баявымі дзеяннямі, падкрэслілі ў МЗС.
"Цвёрда зыходзім з таго, што даўгачаснае і ўстойлівае вырашэнне самых складаных канфліктаў магчыма выключна палітыка-дыпламатычнымі сродкамі, - упэўнены ў МЗС. - У сувязі з гэтым настойліва заклікаем усе бакі неадкладна прыняць дзейсныя меры для спынення агню і недапушчэння гібелі людзей. Для гэтага прынцыпова важна вярнуцца на шлях рацыянальнага і аргументаванага дыялогу ў рамках існуючых фарматаў з тым, каб не даць перакрэсліць сфарміраваныя раней перадумовы для мірнага ўрэгулявання карабахскай праблемы".
Са свайго боку Беларусь, як запэўнілі ў МЗС, гатова ва ўсіх даступных фарматах прыкладаць намаганні па дасягненні міру і стабільнасці на Паўднёвым Каўказе.-0-