Фота з архіва
18 верасня, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Беларусь заклікае адмовіцца ад згубнай практыкі прымянення проціпраўных аднабаковых прымусовых мер. Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускай дэлегацыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас, выступаючы 18 верасня ў час агульнай дыскусіі на 68-й сесіі генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), паведамляе БЕЛТА.
Беларускі дыпламат звярнуў увагу, што пагаршэнне сітуацыі з харчовай бяспекай у свеце выклікана не толькі змяненнем клімату і глабальнымі крызісамі, але і бяздумнай санкцыйнай палітыкай шэрага развітых дзяржаў, якая перашкаджае доступу некаторых тавараў, у тым ліку ўгнаенняў з Беларусі, на міжнародныя рынкі.
Ён падкрэсліў, што гістарычна выкарыстанне ўгнаенняў адыгрывала ключавую ролю ў павышэнні прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі і забеспячэнні харчовай бяспекі.
"Непасрэдным рэзультатам санкцый адносна беларускіх калійных угнаенняў стала істотнае зніжэнне ўраджайнасці ў Афрыцы. Беларусь заклікае адмовіцца ад згубнай практыкі прымянення проціпраўных аднабаковых прымусовых мер", - падкрэсліў Андрэй Дапкюнас.-0-