ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 чэрвеня 2023, 11:45

Беларусь займае другое месца па лясістасці сярод краін СНД

Фота з архіва
Фота з архіва

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь займае другое месца па лясістасці сярод краін СНД. Гэта вынікае са статыстычнага агляду, падрыхтаванага Нацыянальным статыстычным камітэтам, да Дня аховы навакольнага асяроддзя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Згодна з данымі на 1 студзеня бягучага года, у Беларусі лесам пакрыта 40,1 працэнта тэрыторыі. Агульная плошча ляснога фонду краіны дасягае 9719,6 тыс. га. Пры гэтым 100 працэнтаў лясных плошчаў ахоплена доўгатэрміновым планам кіравання.

Плошча асабліва ахоўных прыродных тэрыторый налічвае 1904, тыс. га - гэта 9,1 працэнта ад усёй плошчы рэспублікі. У Беларусі функцыянуе адзін запаведнік, чатыры нацыянальныя паркі, 375 заказнікаў і 958 помнікаў прыроды. У Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь - 202 віды дзікіх жывёл і 303 віды дзікарослых раслін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі