Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лістапада 2020, 09:42

Беларусь з 1 лістапада з-за COVID-19 часова абмяжоўвае ўезд замежных грамадзян

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 лістапада часова абмяжоўвае ўезд замежных грамадзян з-за COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце са спасылкай на адпаведную пастанову Савета Міністраў.

"З 1 лістапада Рэспубліка Беларусь часова прыпыняе перасячэнне граніцы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных партах праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь у мэтах прадухілення распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні Дзяржпагранкамітэта.

Гэта абмежаванне не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія перамяшчаюцца па дыпламатычных і службовых пашпартах; кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый; замежных грамадзян, якія аказваюць міжнародную бязвыплатную дапамогу Беларусі; вадзіцеляў пры выкананні міжнародных аўтаперавозак, а таксама перавозак міжнароднай пошты; членаў экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарту, паязных брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.

Акрамя таго, абмежаванні не датычацца замежных грамадзян, якія з'яўляюцца мужам ці жонкай, бацькамі або дзецьмі грамадзян Беларусі; замежных грамадзян, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі; замежных грамадзян, якія маюць дазвол на работу або пацвярджаючыя дакументы на працоўную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі; замежных грамадзян, якія едуць у Беларусь па паведамленні аб цяжкай хваробе або аб смерці блізкага сваяка; замежных грамадзян, якія ажыццяўляюць перавозкі стваловых клетак, органаў для трансплантацыі.

Тое ж самае датычыцца грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія перамяшчаюцца транзітам праз Беларусь у Расію, а таксама замежных грамадзян, якія едуць транзітам праз Беларусь у адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем Беларусі і Украіны аб спрошчаным праездзе ўчастка аўтадарогі Славуціч - Чарнобыльская АЭС, што праходзіць па тэрыторыі Беларусі, работнікамі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія працуюць у зоне адчужэння, а таксама замежнымі спецыялістамі, далучанымі да рэалізацыі міжнародных праектаў па закрыцці Чарнобыльскай АЭС.

На грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, таксама не распаўсюджваецца такое абмежаванне.

Грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне, якія з'яўляюцца мужам ці жонкай, бацькамі або дзецьмі грамадзян Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі, на працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця з замежных дзяржаў, уключаных Міністэрствам аховы здароўя ў пералік дзяржаў з непаспяховай сітуацыяй з COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі. Іх не прапусцяць праз граніцу да заканчэння 10-дзённага тэрміну.

Не павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі і могуць перасякаць граніцу супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі ў замежных дзяржавах, якія маюць дыпламатычныя і службовыя пашпарты, а таксама члены іх сем'яў, супрацоўнікі Дзяржаўнай фельд'егерскай службы і прадпрыемства "Спецыяльная сувязь", вадзіцелі-міжнароднікі, члены экіпажаў паветраных суднаў, суднаў унутранага воднага транспарту, паязных брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін, фізічныя асобы, якія вярнуліся ў Беларусь пасля службовай камандзіроўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі