Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь выступае за шырокі дыялог па праблемах міжнароднай бяспекі - Еўдачэнка

Грамадства 17.07.2019 | 12:46
Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын, першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка і намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас
Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын, першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка і намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас

17 ліпеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Беларусь выступае за шырокі дыялог па праблемах міжнароднай бяспекі і інтэграцыі. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, у якой прыняў удзел першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь прадаўжае актыўна пашыраць аб'яднальны парадак дня ў рамках міжнародных ініцыятыў кіраўніка дзяржавы. Перш за ўсё, па аднаўленні шырокага дыялогу па праблемах міжнароднай бяспекі і інтэграцыі, які мае сур'ёзны патэнцыял, накіраваны на аднаўленне даверу і пераадоленне існуючых міждзяржаўных рознагалоссяў", - сказаў Андрэй Еўдачэнка. На рэалізацыю гэтай задачы нацэлены шэраг міжнародных канферэнцый, якія прайшлі ўжо і яшчэ рыхтуюцца ў Мінску.

Аляксандр Турчын
Аляксандр Турчын'

Забяспечваючы свае абавязацельствы ў стратэгічным партнёрстве з Расійскай Федэрацыяй, удзеле ў інтэграцыйных структурах, перш за ўсё ЕАЭС, СНД, АДКБ, ШАС, Беларусь прадаўжае ўмацоўваць і тэндэнцыю нармалізацыі адносін на еўра-атлантычным вектары, адзначыў першы намеснік міністра.

"Актыўна развіваецца двухбаковы палітычны дыялог і эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД, а таксама краінамі Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Усё большае значэнне і перспектывы набываюць стратэгічнае ўзаемадзеянне з Кітаем і ўдзел у ініцыятыве "Пояс і шлях". Пры гэтым у фокусе нашай работы - выкананне пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы па максімальным нарошчванні экспарту і яго геаграфічнай і таварнай дыверсіфікацыі", - падкрэсліў Андрэй Еўдачэнка.

У цэлым дзейнасць МЗС і загранустаноў падпарадкавана выкананню знешнепалітычных і знешнеэканамічных задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, у іх аснове - забеспячэнне шматвектарнасці і збалансаванага развіцця ўзаемадзеяння з асноўнымі знешнімі партнёрамі, удзел у інтэграцыйных утварэннях і працэсах пры строгім захаванні суверэнітэту краіны і самастойнага прыняцця рашэнняў, максімальнае садзейнічанне і павышэнне ролі Беларусі ва ўмацаванні бяспекі ў рэгіянальным і больш шырокім маштабе.

"Даводзіцца дзейнічаць ва ўсё больш складаных умовах сістэмнага крызісу міжнародных адносін, у якіх паслядоўнасць і прадказальнасць беларускай знешняй палітыкі з'яўляецца важным фактарам для нашых замежных партнёраў", - рэзюмаваў першы намеснік міністра.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.