Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2024, 09:40

Беларусь увайшла ў тройку лідараў па даступнасці газу для насельніцтва ў Еўропе

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2023 годзе заняла трэцяе месца па даступнасці газу для насельніцтва ў Еўропе. На першым месцы размясціўся Казахстан, на другім - Расія. Аб гэтым сведчаць даныя даследавання РІА Навіны па даступнасці прыроднага газу для насельніцтва, паведамляе агенцтва.

У рэйтынг увайшлі 30 краін, уключаючы Расію, Беларусь, Казахстан, Германію, Аўстрыю, Францыю, Вялікабрытанію, Італію, Іспанію і іншыя краіны.

Жыхары Казахстана на сваю сярэднямесячную зарплату могуць купіць больш за 10 тыс.куб. м газу. Другое месца заняла Расія з 9,2 тыс. куб.м, а трэцяе - Беларусь з 5 тыс. куб.м. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Люксембург і Вялікабрытанія. Грамадзяне гэтых краін маюць магчымасць набыць больш за 3 тыс. куб.м газу.

Найменшы аб'ём прыроднага газу маюць магчымасць купіць жыхары Малдовы. На сярэдні заработак тут можна набыць толькі 604 куб.м. Акрамя гэтай краіны ў канцы рэйтынгу размясціліся таксама Літва, Партугалія, Латвія і Боснія і Герцагавіна, жыхары якіх могуць купіць у сярэднім 805, 992 і амаль па 1210 куб.м адпаведна.

Сусветныя цэны на газ у 2023 годзе істотна знізіліся ў параўнанні з анамальным 2022 годам, але былі вышэйшымі за сярэднешматгадовы ўзровень. Сітуацыя на еўрапейскім рынку вызначалася вялікімі запасамі газу ў падземных сховішчах, створанымі ў 2022 годзе, параўнальна цёплай зімой 2022-2023 гадоў і параўнальна высокай тэмпературай паветра ў лістападзе - снежні 2023 года. Акрамя цёплай зімы паўплывала зніжэнне спажывання газу ў Еўропе, што частковам абумоўлена крызісам у прамысловасці, а часткова - выпрацаванай стратэгіяй на эканомію рэсурсаў ва ўмовах прынцыповай адмовы ад расійскага трубаправоднага газу.

Цана газу на нідэрландскай пляцоўцы TTF у сярэднім за 2023 год склала $459 за тысячу куб.м, што ў 2,9 раза менш за паказчык 2022 года. На рознічным рынку многіх еўрапейскіх краін цэны таксама знізіліся, што паўплывала на расходы насельніцтва і даступнасць газу для канечнага спажыўца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі