Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2025, 07:23

Беларусь ушануе памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны мінутай маўчання 

Фота з архіва
Фота з архіва
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь 22 чэрвеня ў 12.00 ушануе памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны агульнанацыянальнай мінутай маўчання. У гэты ж час у храмах Беларусі асаблівым перазвонам завершыцца Усебеларуская малітва за мір, паведамляе БЕЛТА. 

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, 22 чэрвеня, ва ўсіх храмах Беларускай праваслаўнай царквы і касцёлах Рымска-каталіцкай царквы будуць праходзіць ранішнія богаслужэнні, якія завершацца асаблівым перазвонам у 12.00 у памяць аб ахвярах вайны і генацыду беларускага народа. 

Як паведаміў раней карэспандэнту БЕЛТА ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, Усебеларуская малітва за мір будзе не толькі данінай памяці героям і бязвінна загінулым у гады той страшнай вайны. Яна прагучыць як напамін сучасным пакаленням аб каштоўнасці міру і дабрабыту ў дамах. 

Беларускі народ памятае сваіх герояў, тых, хто загінуў у гады вайны. І разам з тым усе людзі, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, моляцца за захаванне міру на роднай зямлі, нягледзячы на ​​пагрозы вакол краіны, адзначыў Аляксандр Румак.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі