1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь 1 ліпеня накрыюць навальніцы, дажджы і шквалісты вецер. Аб гэтым расказала карэспандэнту БЕЛТА інжынер-сіноптык Белгідрамета Аляксандра Шавялёва.
"Сёння ў Мінску пасля 15.00 чакаем навальніцу, а таксама кароткачасовы дождж. Месцамі па горадзе пройдуць моцныя ліўні, выпадуць ападкі да 20 мм. Пры навальніцы шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. У цэлым па рэспубліцы прагназуюцца да 14 мм ападкаў, а пры моцных ліўнях - 15-30 мм. Змяненні звязаны з тым, што на такія высокія тэмпературы ідзе халодны атмасферны фронт", - расказала Аляксандра Шавялёва.
Па Мінскай вобласці на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і град, а таксама шквалістае ўзмацненне ветру 15-20 м/с.
Па Гродзенскай вобласці на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Месцамі пры навальніцах моцныя ліўні, град, шквалістае ўзмацненне ветру 15-20 м/с.
На большай частцы тэрыторыі Брэсцкай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру 15-20 м/с.
Па Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру 15-20 м/с.
У Гомельскай і Магілёўскай абласцях месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Парывы ветру пры навальніцах дасягнуць 14 м/с.-0-