ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2022, 11:35

Беларусь прапануе СНД новыя механізмы супрацоўніцтва ў сферы натарыяльнай дзейнасці

Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за пашырэнне і актывізацыю ўзаемадзеяння натарыяльнай супольнасці ў СНД і прапануе новыя механізмы прававога супрацоўніцтва па пытаннях ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці на прасторы дзяржаў - удзельніц Садружнасці. Аб гэтым паведаміла на пасяджэнні ІІ Цэнтральна-Азіяцкай міжнароднай натарыяльнай канферэнцыі "Сучасныя выклікі і развіццё натарыята ва ўмовах новай рэальнасці" старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў БНП.

Паводле слоў Наталлі Барысенка, для забеспячэння высокага ўзроўню аказання натарыяльных паслуг, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян неабходна ўдзяліць пільную ўвагу ўкараненню інфармацыйных тэхналогій у сістэму натарыята, у тым ліку лічбавізацыі натарыяльнага справаводства. Цяпер вызначаюцца першачарговыя задачы і планы на бліжэйшы год. БНП як базавая арганізацыя дзяржаў - удзельніц СНД у сферы натарыяльнай дзейнасці адкрыта для любых ініцыятыў і прапаноў, адзначыла яе старшыня. "У рабоце мы павінны кіравацца ў першую чаргу інтарэсамі дзяржавы і грамадства і ўлічваць спецыфіку развіцця нацыянальных натарыятаў у Садружнасці. Працуючы разам, мы зробім сур'ёзны крок наперад на шляху гарманізацыі нарматыўнай базы ў сферы натарыяльнай дзейнасці на прасторы СНД", - выказала ўпэўненасць Наталля Барысенка. Яна таксама адзначыла, што ўзаемнае прызнанне электронных дакументаў павінна стаць адным з вынікаў гэтай работы.

"Свет не стаіць на месцы, усё дынамічна развіваецца, і мы, натарыят, павінны адпавядаць духу часу, каб зрабіць жыццё нашых грамадзян лепшым. Гэта самае галоўнае. У канчатковым выніку мы ўсе працуем для людзей", - падкрэсліла старшыня БНП.

Удзельнікі канферэнцыі пацвердзілі прыхільнасць да мэт і задач, якія стаяць перад БНП як базавай арганізацыяй СНД у сферы натарыяльнай дзейнасці, выказаліся за больш цеснае развіццё і ўмацаванне міждзяржаўнага ўзаемадзеяння натарыятаў Садружнасці. У прыватнасці, старшыня Рэспубліканскай натарыяльнай палаты Казахстана Асель Жанабілава падзякавала Наталлі Барысенка за ініцыятыву і падкрэсліла, што ў эпоху глабалізацыі і лічбавізацыі прафесія натарыуса выходзіць на зусім новы ўзровень, аператыўна перабудоўваючыся пад сацыяльна-эканамічныя фарматы. "Мы пастаянна ўдасканальваемся, укараняем лічбавыя тэхналогіі ў работу, забяспечваючы людзям і бізнесу новую ступень зручнасці, аператыўнасці і бяспекі. Мы гатовы актыўна падтрымліваць дыялог сярод натарыятаў дзяржаў - удзельніц СНД", - сказала яна.

Цэнтральна-Азіяцкая міжнародная натарыяльная канферэнцыя праходзіць у Нур-Султане (Казахстан). У яе рабоце ўдзельнічаюць прадстаўнікі міжнароднай натарыяльнай супольнасці з 12 краін, у тым ліку Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана, Таджыкістана, Кыргызстана, а таксама работнікі і спецыялісты Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры, Мінюста, МЗС, Казахстанскага саюза юрыстаў, адвакаты, судовыя выканаўцы і вучоныя.

Рашэнне аб наданні БНП статусу базавай арганізацыі дзяржаў - удзельніц СНД у сферы натарыяльнай дзейнасці прынята 13 мая 2022 года на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, якое прайшло ў Душанбэ (Таджыкістан). З ініцыятывай аб стварэнні базавай арганізацыі выступіла Міністэрства юстыцыі Беларусі. Гэта прапанова была падтрымана на пасяджэнні Савета міністраў юстыцыі дзяржаў СНД у снежні 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі