Фота Мінсувязі
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган у час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сербіі ў Беларусі Ілінай Вукайлавіч пацвердзіў гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з сербскімі калегамі па лініі профільных міністэрстваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
У час перагавораў Канстанцін Шульган адзначыў канструктыўны характар супрацоўніцтва паміж краінамі па самых розных напрамках.
"Мы гатовы наладзіць актыўны дыялог з сербскім бокам у галіне сувязі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, лічбавага развіцця, абмену вопытам укаранення тэхналогій разумных гарадоў, развіцця электроннага ўрада", - абазначыў намер Канстанцін Шульган.
Для актывізацыі гэтых напрамкаў супрацоўніцтва сербскаму боку прапанавана разгледзець магчымасць распрацоўкі дакумента аб узаемадзеянні ў сферы лічбавізацыі паміж профільнымі міністэрствамі дзвюх краін.-0-