Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2023, 13:09

Беларусь прадставіць у МАГАТЭ нацыянальны даклад аб выкананні канвенцыі аб ядзернай бяспецы

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у аб'яднанай 8-й і 9-й нарадзе дагаворных бакоў па разглядзе канвенцыі аб ядзернай бяспецы, якая пройдзе ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене ў перыяд з 20 па 31 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

У складзе дэлегацыі - прадстаўнікі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, Мінэнерга, МЗС, Міністэрства аховы здароўя, Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - "Сосны" НАН Беларусі.

На нарадзе будзе разгледжаны нацыянальны даклад Беларусі аб выкананні канвенцыі аб ядзернай бяспецы за шасцігадовы перыяд - з 2017 па 2022 год, у тым ліку ключавыя вынікі праведзенай работы па праекце БелАЭС, фарміраванні інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яе кампанентаў, удасканаленні заканадаўчай і нарматыўна-прававой базы, развіцці дзяржаўных сістэм аварыйнай гатоўнасці і рэагавання. Акрамя таго, будуць прыведзены вынікі міжнародных місій на БелАЭС, уключаючы місіі МАГАТЭ, а таксама партнёрскія праверкі Еўрапейскай групы рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі (ENSREG).

У ходзе падрыхтоўкі да нарады беларускі бок вывучыў нацыянальныя даклады іншых краін аб выкананні канвенцыі, сфарміраваў да іх пытанні, а таксама даў адказы на пытанні па беларускім нацыянальным дакладзе - усяго іх паступіла 160.

Канвенцыя аб ядзернай бяспецы прынята 17 чэрвеня 1944 года. Яна накіравана на дасягненне і падтрыманне высокага ўзроўню ядзернай бяспекі ва ўсім свеце на аснове ўмацавання нацыянальных мер і міжнароднага супрацоўніцтва. Беларусь ратыфікавала канвенцыю ў 1998 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі