Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2025, 09:57

Беларусь плануе пашырыць узаемадзеянне з Расіяй у галіне авіябудавання

Фота з архіва
Фота з архіва
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе пашырыць узаемадзеянне з Расіяй у галіне авіябудавання. Аб гэтым расказаў пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Рагожніка, работу па стварэнні цэнтраў беларускай тэхнікі Беларусь пачала яшчэ два гады таму. "Першым цэнтрам стаў беларускі цэнтр на базе трактарнага завода ў Татарстане. Ён паказаў сваю актуальнасць і, самае галоўнае, выконвае ўсе задачы, якія  былі пастаўлены Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Мы прыйшлі з усёй лінейкай тэхнікі - пачынаючы ад пасяўнога агрэгата і заканчваючы ўборачным камбайнам. Гэта значыць сёння любая гаспадарка можа набыць у адным месцы не асобна ўзятую тэхніку, а тэхналогію. Гэта задача паспяхова выканана. Ужо зацверджана дарожная карта па стварэнні такіх цэнтраў па Расійскай Федэрацыі", - расказаў пасол.

Як адзначыў Аляксандр Рагожнік, трэці такі комплекс будзе адкрыты ў Кемераве ў чэрвені. Гэта будзе знакавы пілотны праект, дзе будзе прадстаўлена і кар'ерная тэхніка, якая працуе ўжо ў рэгіёнах і паспяхова сябе зарэкамендавала.

"Але гэта толькі невялікая частка работы мультыбрэндавых цэнтраў, якую мы вядзём. Сёння Беларусь павінна ісці па шляху стварэння сумесных прадпрыемстваў з рознымі профільнымі холдынгамі ў Расійскай Федэрацыі. І такая работа па даручэнні прэм'ер-міністра пачата ўжо. Намі сфарміраваны пул плануемых праектаў. У ім будзе задзейнічана больш за 10 прадпрыемстваў. Сёння з Расіяй гэта магчымасць прапрацоўваецца для таго, каб гэта супрацоўніцтва ўмацоўвалася і рухалася наперад", - падзяліўся планамі ён.

Аляксандр Рагожнік дадаў, што ў асноўным гэта будуць машынабудаўнічыя прадпрыемствы, але ёсць і іншыя сферы. "Мы ставім перад сабой задачу пайсці далей, напрыклад у галіне авіябудавання, і тую праграму, якая падпісана, пашырыць да 2035 года. Трэба распрацаваць вялікую праграму ў галіне авіябудавання, дзе можна было б задзейнічаць, акрамя 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода, які рэалізуе праект па "Асвеі", яшчэ і Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі нумар 407, які займаецца мадэрнізацыяй. Неабходна ўключыць у гэту праграму і Аршанскі авіярамонтны завод, каб разумець, як будзем працаваць далей", - адзначыў Аляксандр Рагожнік.

Беларусь славіцца не толькі машынабудаваннем, але і лёгкая прамысловасць актыўна заходзіць у расійскія рэгіёны. На пытанне, ці актуальны для Расіі праект "Да дому", пасол адказаў, што гэтыя праекты прыносяць вынік, але Рэспубліка Беларусь пайшла крыху далей. "Нашу краіну наведалі прадстаўнікі аднаго з буйнейшых рытэйлаў - сеткі "Ашан". Менавіта ў гэту работу і была ўключана лёгкая прамысловасць. Сёння гэты рытэйлер зацікаўлены ў набыцці ўсяго спектра лёгкай прамысловасці, пачынаючы з ільняных вырабаў і заканчваючы прадукцыяй БВБА", - адзначыў пасол.

Разам з гэтым актыўна Беларусь пашырае на расійскі рынак харчовую прадукцыю. Гэта тэма ў тым ліку была ключавой на сустрэчах з прадстаўнікамі расійскай гандлёвай сеткі. "Мы перайшлі да заключэння прамых кантрактаў з тымі, хто прадае. Па сутнасці, мы выключаем сярэдняе звяно дылераў, якія таксама фарміруюць нацэнку на прадукт. І сёння задача, якая ставілася Прэзідэнтам, выконваецца. Калі мы гэту задачу вырашым, то прысутнасць на расійскім рынку беларускіх прадуктаў харчавання значна павялічыцца", - растлумачыў Аляксандр Рагожнік.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі