Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2017, 11:12

Беларусь падрыхтавала відэазаяўку на правядзенне ў 2018 годзе Міжнароднага касмічнага кангрэса

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў правёў нараду па пытаннях прадстаўлення заяўкі Беларусі на правядзенне ў краіне ў 2018 годзе 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На нарадзе разгледжана відэапрэзентацыя для прадстаўлення заяўкі Беларусі на правядзенне ў 2018 годзе Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, а таксама заслуханы справаздачы аб выкананні даручэнняў, дадзеных на папярэдняй нарадзе.

Распрацаваная відэапрэзентацыя прадстаўляе Беларусь як касмічную дзяржаву, дэманструе дасягненні краіны і беларускай навукі ў касмічнай дзейнасці, паказвае ўдзел касманаўтаў - ураджэнцаў Беларусі ў асваенні касмічнай прасторы.

У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі НАН Беларусі, Мінінфарма, Мінфіна, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, ААТ "Пеленг", УП "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі, а таксама кіраўнік Федэрацыі касманаўтыкі Расіі лётчык-касманаўт Уладзімір Кавалёнак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі