Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2020, 12:50

Беларусь паднялася ў сусветным рэйтынгу паштовых службаў на 21-е месца

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь паднялася ў сусветным рэйтынгу паштовых службаў на 21-е месца са 172 краін, паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белпошта".

Рэйтынг развіцця паштовай сувязі склаў Сусветны паштовы саюз. У папярэдняй справаздачы Беларусь займала 32-е месца са 173 краін.

Беларусь размясцілася паміж Славакіяй (20-е месца) і Малдовай (22-е месца). Што датычыцца краін-суседак, то Польшча размясцілася на 11-м месцы, Расія - 16-м, Літва - 30-м, Украіна - 37-м, Латвія - 55-м.

Узначальваюць рэйтынг Швейцарыя, Нідэрланды і Германія. У топ-10 таксама ўвайшлі Японія, Францыя, Аўстрыя, Вялікабрытанія, ЗША, Канада і Новая Зеландыя.

Спіс складзены на аснове чатырох параметраў развіцця - надзейнасць, ахоп, рэлевантнасць і ўстойлівасць паштовых аператараў. У нашай краіне "Белпошта" мае статус назначанага аператара для міжнароднай паштовай сувязі ў адпаведнасці з актамі Сусветнага паштовага саюза, што дае магчымасць абменьвацца паштовымі адпраўленнямі са 192 краінамі і тэрыторыямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі