Фота з архіва
5 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь стане ўдзельніцай стварэння міжнароднай тэрыторыі апераджальнага развіцця ў Прыморскім краі. Аб гэтым было аб'яўлена на Усходнім эканамічным форуме, які праходзіць ва Уладзівастоку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На палях форуму губернатар Прыморскага края Алег Кажамяка звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з прапановай аб падключэнні Беларусі да расійска-кітайскага праекта фарміравання міжнароднай тэрыторыі апераджальнага развіцця. Яе стварэнне запланавана на тэрыторыі Прыморскага края з 2025 года.
Гэта тэма атрымала развіццё на сесіі "Больш інвестыцый, экспарту і грузаў: як павінны працаваць міжнародныя тэрыторыі апераджальнага развіцця" Усходняга эканамічнага форуму. Мадэратар сесіі - намеснік сакратара Грамадскай палаты Расіі Аляксандр Галушка заявіў: "Праект заключаецца ў тым, што мы хацелі б не толькі выкарыстаць лепшую практыку, якая задзейнічана нашымі беларускімі сябрамі, - праект "Вялікі камень", але і сфарміраваць міжнародную тэрыторыю апераджальнага развіцця ў Прымор'і як трохбаковую: расійска-беларуска-кітайскую. Кіраўнік дзяржавы (прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. - Заўвага БЕЛТА) гэту прапанову падтрымаў, адпаведнае даручэнне дадзена ўраду".
Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік, які прыняў удзел у дыскусіі, звярнуў увагу на неабходнасць уліку беларускага вопыту па стварэнні свабодных эканамічных зон пры рэалізацыі праекта ў Прымор'і. "Тыя ўмовы, якія сфарміраваны за апошнія 10 або 15 гадоў, трансфармаваліся. Сёння, ствараючы новыя зоны, неабходна ісці аднолькавым шляхам: адзін аднаго дапаўняць, а не ствараць канкурэнцыю самім сабе. Менавіта ў гэтым і заключаецца ідэя, якую закладвалі прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у рамках Саюзнай дзяржавы. Павінны быць забяспечаны ўзаемадапаўненне і тэхналагічная бяспека дзяржаў", - сказаў ён.
Пасол падкрэсліў, што рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон або тэрыторый апераджальнага развіцця не павінны станавіцца кампаніі, якія дубліруюць ужо існуючыя вытворчасці ў Саюзнай дзяржаве. Ён дадаў, што замежныя кампаніі павінны ствараць у міжнароднай тэрыторыі апераджальнага развіцця прадпрыемствы поўнага цыкла. "Важна забяспечыць тэхналагічную незалежнасць, каб прыходзілі менавіта тэхналогіі", - рэзюмаваў Аляксандр Рагожнік.
У сваю чаргу, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што СД таксама гатова падключыцца да работы па стварэнні ў расійска-беларуска-кітайскім фармаце міжнароднай тэрыторыі апераджальнага развіцця ў Прымор'і. "Калі мы ўсе разам будзем рухацца па шляху стварэння міжнароднай тэрыторыі апераджальнага развіцця з удзелам беларускіх і расійскіх партнёраў, то мы бачылі б свой саўдзел у тым, каб праз год-два ў нас быў зацверджаны праект Саюзнай дзяржавы, які вызначыў бы сумесны расійска-беларускі ўдзел у такой інстытуцыі", - адзначыў Дзмітрый Мезенцаў.-0-