Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь па пашыраным бязвізе часцей за іншых наведваюць грамадзяне Германіі, Эстоніі і Італіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
У гэтым годзе бязвізавай магчымасцю скарысталіся 145 007 грамадзян сумежных краін ЕС. Сярод іх 54 829 грамадзян Латвіі, 60 329 грамадзян Літвы і 29 849 грамадзян Польшчы. Усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь без візы наведалі 948 948 іншаземцаў.
Пасля ўвядзення пашыранага бязвізу (з 19 ліпеня) Беларусь наведалі больш як 3300 іншаземцаў з 35 еўрапейскіх краін. Сярод турыстаў па-ранейшаму пераважаюць грамадзяне Германіі - 38 працэнтаў ад агульнай колькасці. У тройку краін, грамадзяне якіх часцей за астатніх наведвалі Беларусь, таксама ўваходзяць Эстонія і Італія.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".-0-