Фота з архіва
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь па колькасці насельніцтва займае 7-е месца сярод краін СНД і 97-е месца сярод краін свету. Такія даныя прыводзяцца ў статаглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта, прысвечанага Сусветнаму дню народанасельніцтва, які штогод адзначаецца 11 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з інфармацыяй Белстата, колькасць насельніцтва нашай краіны на 1 студзеня 2024 года складае 9,156 млн чалавек, што складае 1,2 працэнта насельніцтва Еўропы і 0,1 працэнта насельніцтва Зямлі. Шчыльнасць насельніцтва - 44,1 чалавек на 1 кв.км. Жанчын у Беларусі - 4,92 млн, а мужчын - 4,22 млн. Удзельная вага ў агульнай колькасці насельніцтва - 53,8 працэнта жанчын супраць 46,2 працэнта мужчын. Сярэдні ўзрост насельніцтва ў цэлым - 41,5 года, жанчын - 43,9 года, а мужчын - 38,7 года.
Беларусь па колькасці насельніцтва займае 7-е месца сярод краін СНД і 97-е месца сярод краін свету. Найбольш шматлікімі нацыянальнасцямі, якія пражываюць у Беларусі, паводле даных перапісу 2019 года, з'яўляюцца беларусы - 7,99 млн чалавек, рускія - 707 тыс., палякі - 287,7 тыс., украінцы - 159,7 тыс., яўрэі - 13,7 тыс., армяне - 9,4 тыс., татары - 8,4 тыс.
Так, 7,19 млн чалавек пражываюць у горадзе, а 1,95 млн - у сельскай мясцовасці. Акрамя таго, 79,4 працэнта жанчын пражываюць у гарадской мясцовасці, а 20,6 працэнта - у сельскай, пры гэтым 77,7 працэнта мужчын жывуць у гарадах, а 22,3 працэнта - у вёсцы.
Па ўзроставых групах 63,1 працэнта насельніцтва Беларусі складаюць дарослыя (18-64 гады), 19,7 працэнта - дзеці (0-17 гадоў) і 17,2 працэнта - пажылыя (65 гадоў і старэйшыя).
Паводле даных статыстыкі, сярэдні ўзрост заключэння шлюбу ў жанчын складае 26,5 года, а мужчын - 28,8 года.
Узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце складае 83,6 працэнта. Па відах эканамічнай дзейнасці 58,9 працэнта задзейнічаны ў сферы паслуг, 23,4 працэнта - у прамысловасці, 10,1 працэнта - у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках, а 7,6 працэнта - у будаўніцтве. Сярод насельніцтва нашай краіны 95,8 працэнта людзей працуюць за заработную плату, а 4,2 працэнта заняты з мэтай атрымання прыбытку.-0-