Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2024, 18:21

Беларусь накіравала зварот старшыні Савета Бяспекі ААН з-за інцыдэнту з украінскімі БПЛА

Фота з архіва
Фота з архіва
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з інцыдэнтам з украінскімі БПЛА Беларусь накіравала зварот старшыні Савета Бяспекі ААН, у якім прыцягнула ўвагу да неабходнасці спынення Украінай правакацыйных дзеянняў, якія нясуць пагрозу ўцягвання Беларусі ва ўзброены канфлікт і яго распаўсюджвання на іншыя краіны рэгіёна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Беларусь пакінула за сабой права, у выпадку паўтарэння такіх правакацый, на скліканне пазачарговага пасяджэння Савета Бяспекі ААН", - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.

У МЗС праінфармавалі, што заклапочанасць адносна патэнцыялу эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне з-за агрэсіўных і непрадуманых дзеянняў украінскага боку будзе даведзена да Генеральнага сакратара ААН.

Пазіцыя Беларусі наконт інцыдэнту таксама будзе апублікавана ў якасці афіцыйнага дакумента 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У аналагічным ключы па лініі АБСЕ пазіцыя беларускага боку даведзена да дзеючага мальтыйскага старшынства гэтай арганізацыі, харвацкага старшынства форуму па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі, генеральнага сакратара АБСЕ, дзяржаў - удзельніц і краін - партнёраў па супрацоўніцтве АБСЕ.

"Беларусь будзе паслядоўна прыцягваць увагу міжнародных арганізацый да існуючай сітуацыі, якая можа мець вельмі згубныя вынікі, і дабівацца яе адэкватнай прававой ацэнкі", - запэўнілі ў МЗС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі