Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2022, 10:22

Беларусь мае намер развіваць авіязносіны з расійскімі рэгіёнамі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер развіваць авіязносіны з расійскімі рэгіёнамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Сёння адбылася сустрэча гендырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск Вячаслава Харанекі з паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах далейшага ўзаемадзеяння аэрапорта з расійскімі авіякампаніямі і аэрадромамі.

Адной з тэм абмеркавання стала павышэнне пазнавальнасці Нацыянальнага аэрапорта Мінск на расійскім рынку авіяцыйных паслуг і інфармаванасці жыхароў Расіі аб турыстычным патэнцыяле Беларусі.

З улікам існуючых міждзяржаўных дамоўленасцей і моцных кантактаў з расійскімі рэгіёнамі прыярытэтная ўвага на сустрэчы была ўдзелена пытанням развіцця авіязносін паміж Мінскам і рэгіёнамі РФ, у прыватнасці Далёкаўсходняй федэральнай акругай.

Станоўча ўспрынята інфармацыя аб зацікаўленасці выкарыстання Нацыянальным аэрапортам Мінск сумесна з беларускімі турыстычнымі кампаніямі пляцовак, эканамічных форумаў і выставак у гарадах Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі