Фота "Ваяр"
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам узгаднілі мерапрыемствы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
У развіццё дамоўленасцей, дасягнутых па выніках афіцыйнага візіту ў В'етнам міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, у Мінску з рабочым візітам знаходзіцца дэлегацыя Упраўлення знешніх сувязей Міністэрства нацыянальнай абароны В'етнама. У рамках візіту прайшла нарада, на якой бакі ўзгаднілі пералік мерапрыемстваў плана двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2025 год. Таксама ваенныя дыпламаты дзвюх краін абмеркавалі алгарытм далейшай работы ў галіне ваеннай адукацыі і ўдакладнілі арганізацыйныя пытанні маючых адбыцца візітаў высокага ўзроўню.
Акрамя таго, праграмай знаходжання прадугледжана наведванне замежнымі гасцямі Ваеннай акадэміі Беларусі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.-0-