Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 верасня 2025, 12:07

Беларусь і Узбекістан працуюць над узаемным прызнаннем вынікаў ацэнкі пастаўляемай прадукцыі

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан падрыхтуюць пагадненне аб узаемным прызнанні вынікаў ацэнкі адпаведнасці на пастаўляемую прадукцыю. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

На палях III Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму прайшлі секцыйныя пасяджэнні. У ходзе выступленняў на адным з іх прадстаўнікі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі і Узбекістана асобную ўвагу ўдзялілі прымяненню інавацыйных тэхналогій і перадавых міжнародных стандартаў, якія забяспечваюць стварэнне сучаснай якаснай прадукцыі.

Старшыня Дзяржстандарту Алена Маргунова адзначыла, што на гэты час камітэтам праводзяцца актыўныя работы з Узстандартам у сферы стандартызацыі. Створана рабочая група па падрыхтоўцы пагаднення аб узаемным прызнанні вынікаў ацэнкі адпаведнасці на ўзаемна пастаўляемую прадукцыю. Цяпер бакі фарміруюць адпаведны пералік прадукцыі.

Алена Маргунова падкрэсліла важнасць правядзення гэтых работ для павелічэння тавараабароту паміж нашымі краінамі, умацавання эканамічных сувязей і заклікала ўзбекскіх калег да актывізацыі работ па гэтым пагадненні і дэталёвай прапрацоўцы прапаноў па фарміраванні пераліку прадукцыі, зыходзячы з існуючых перашкод у гандлі.

Акрамя таго, паміж арганізацыямі Дзяржстандарту і Узстандарту заключаны кантракты па распаўсюджванні дзяржаўных стандартаў дзвюх краін, мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы ацэнкі адпаведнасці і стандартызацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі