Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2018, 19:52

Беларусь і Узбекістан дамовіліся аб сумесных праектах у галіне судовай медыцыны

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан дамовіліся аб сумесных навукова-тэхнічных праектах і праграмах у галіне судовай медыцыны, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ) Беларусі Ганна Жданава.

Гэта прадугледжана пагадненнем аб супрацоўніцтве, якое падпісана паміж ДКСЭ і Міністэрствам аховы здароўя Узбекістана. Бакі будуць абменьвацца вопытам і інфармацыяй у сферы судова-медыцынскай экспертызы, каардынаваць навуковую работу па праблемах у гэтай галіне, выконваць навуковыя распрацоўкі. Акрамя таго, прадугледжаны павышэнне кваліфікацыі кадраў на аснове сумесных семінараў, курсаў па асваенні новых метадаў і методык экспертызы, арганізацыя ўзаемных стажыровак спецыялістаў, апрабацыя методык даследаванняў і тэхнічных сродкаў.

Раней ДКСЭ заключыў пагадненні ў сферы судова-экспертнай дзейнасці з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам унутраных спраў Узбекістана. Эксперты гэтых ведамстваў наведвалі Беларусь у час канферэнцыі, прысвечанай пяцігоддзю стварэння камітэта, якая праходзіла ў красавіку ў Мінску.

Ганна Жданава адзначыла, што заключэнне пагадненняў з трыма міністэрствамі Узбекістана дасць магчымасць у далейшым рэалізоўваць двухбаковыя кантакты па ўсіх экспертных напрамках дзейнасці камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі