Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2018, 19:57

Беларусь і Украіна зацвердзілі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2020 года

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Украіна зацвердзілі праграму навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва да 2020 года ў час пасяджэння міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.

Подпісы пад дакументам паставілі намеснік старшыні ДКНТ Беларусі Сяргей Шчарбакоў і намеснік міністра адукацыі і навукі Украіны Максім Стрыха.

Беларусь і Украіна плануюць актывізаваць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне па прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва: у сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, оптаэлектронікі, нанатэхналогій, медыцыны і фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі і машынабудавання. Бакі таксама дамовіліся аб'явіць у бліжэйшы час конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019-2020 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі