Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2020, 13:51

Беларусь і Украіна аб'явілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2021-2022 гады

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Украіны праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2021-2022 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Заяўкі на конкурс прымаюцца з 1 па 30 чэрвеня 2020 года па прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва. У іх ліку лічбавыя інфармацыйна-камунікацыйныя і міждысцыплінарныя тэхналогіі, біятэхналогіі (геномныя і постгеномныя, клетачныя, мікробныя, медыцынскія, прамысловыя), дыягностыка, медыцынская прафілактыка і лячэнне інфекцыйных (уключаючы вірусную этыялогію) і неінфекцыйных захворванняў, штучныя тканкі і органы, персаніфікаваная медыцына, фармацэўтычныя субстанцыі і лекавыя сродкі, антарктычныя даследаванні ў сферы прыродазнаўчых навук.

Дакументы на конкурс павінны змяшчаць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план, пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак і па долевым удзеле ў фінансаванні. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у электронным выглядзе на адрас ДКНТ праз інфармацыйна-аналітычную сістэму "Экспертыза".

Конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў праводзіцца ў адпаведнасці з дагаворам паміж урадамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 17 снежня 1992 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі