Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: "Дакар-2019": вынікі ўдзелу
18 Студзень, 16:30 Стужка навiн
Усе навіны

Беларусь і Турцыя маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне палярных даследаванняў

Грамадства 06.11.2018 | 10:37
У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Турцыі
У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Турцыі

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя Беларусі і Турцыі маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне палярных даследаванняў. Гэта пытанне абмяркоўвалася 5 лістапада ў Анкары ў час першага пасяджэння сумеснай беларуска-турэцкай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.

У пасяджэнні ў тым ліку прыняў удзел намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі - начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў. Плануецца, што 8 лістапада са Стамбула ў Антарктыду накіруецца Беларуская палярная экспедыцыя. "Беларускі бок прапануе ў 2019 годзе прыняць на беларускай станцыі 2-3 члены турэцкага цэнтра палярных даследаванняў", - адзначылі ў пасольстве.

Таксама бакі падпісалі пратакол, які вызначыць прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Аб'яўлены конкурс сумесных інавацыйных навукова-тэхнічных праектаў і вызначана працэдура зацвярджэння пераліку такіх праектаў на 2019-2021 гады.

Як адзначылі ў дыпмісіі, першае пасяджэнне сумеснай беларуска-турэцкай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрствам прамысловасці і развіцця Турцыі праходзіць 5-6 лістапада. У склад дэлегацыі Беларусі ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага інавацыйнага фонду і тэхнапаркаў, яе ўзначаліў намеснік старшыні ДКНТ Сяргей Шчарбакоў.

На 6 лістапада ў праграме візіту значыцца наведванне вядучых тэхнапаркаў Анкары.-0-

Фота пасольства Беларусі ў Турцыі

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

"Дакар-2019": вынікі ўдзелу Тры экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прынялі ўдзел у ралі-марафоне "Дакар-2019"* у катэгорыі "Грузавікі".