ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 13 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2018, 17:47

Беларусь і Турцыя абмяркоўваюць павелічэнне колькасці авіярэйсаў паміж краінамі

Фота з архіва
Фота з архіва

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя абмяркоўваюць павелічэнне колькасці авіярэйсаў паміж краінамі, выказваюць узаемную зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва ў адукацыі і культуры. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Біналі Йылдырыма з кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Біналі Йылдырым адзначыў, што пытанне павелічэнне колькасці авіярэйсаў абмяркоўваецца ў час яго візіту ў Беларусь. Турцыя разлічвае, што ў наступным годзе ў гэтым плане будуць дасягнуты сур'ёзныя зрухі.

Краіны, узаемны тавараабарот якіх у гэтым годзе павінен скласці як мінімум $1 млрд, маюць намер захаваць пазітыўную дынаміку. Пры гэтым Беларусь і Турцыя - прыхільнікі маштабнага пашырэння адносін не толькі ў гандлёва-эканамічнай, але і ў іншых сферах. Сваю ролю ў гэтым адыграюць і парламентарыі. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з турэцкім спікерам прапанаваў групам дружбы, якія створаны ў парламентах дзвюх краін, распрацаваць дарожную карту супрацоўніцтва паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Вялікім нацыянальным сходам Турцыі. На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, пры гэтым важна ўдзяліць сур'ёзную ўвагу ўзаемадзеянню ў навукова-тэхнічнай, адукацыйнай сферах. Так, у 2017/2018 навучальным годзе ў беларускіх ВНУ навучалася 178 студэнтаў з Турцыі. Ён перакананы, што гэта лічба не адпавядае рэальным магчымасцям дзвюх краін, і прапанаваў актывізаваць работу над адпаведным міжурадавым пагадненнем. "Вельмі важна забяспечыць узаемнае прызнанне дыпломаў ВНУ Беларусі і Турцыі", - дадаў спікер. Уладзімір Андрэйчанка праінфармаваў, што гэта пытанне прапануецца вырашыць шляхам стварэння сумесных навучальных праграм з двайнымі дыпломамі.

Беларускія і турэцкія парламентарыі маюць намер садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж краінамі. Старшыня Палаты прадстаўнікоў упэўнены, што Беларусь можа стаць цікавым турыстычным напрамкам для турэцкіх турыстаў, у тым ліку для болельшчыкаў. У 2019 годзе краіна будзе прымаць другія Еўрапейскія гульні, а ў 2021-м - разам з Латвіяй правядзе чэмпіянат свету па хакеі. Біналі Йылдырым у сваю чаргу заявіў, што такія значныя спаборніцтвы будуць цікавы турэцкім балельшчыкам.

Бакі адзначылі канструктыўны характар перагавораў, на якіх абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў: сусветнай і рэгіянальнай бяспекі, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, умацавання гуманітарных сувязей. Пасля перагавораў у Савеце Рэспублікі падпісана сумесная заява аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Вялікім нацыянальным сходам Турцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі