Фота з архіва
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Куала-Лумпур (Малайзія) 21 кастрычніка было падпісана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Сейшэльскіх Астравоў аб паветраных зносінах. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў прэс-службе Мінтранса.
Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Ігар Голуб і міністр транспарту Рэспублікі Сейшэльскія Астравы Энтані Дэжак.
Як растлумачылі ў Мінтрансе, пагадненне накіравана на рэгуляванне аператыўных і тэхнічных аспектаў у галіне паветранага транспарту і з'яўляецца прававой асновай для арганізацыі палётаў. У далейшым гэта дазволіць авіяперавозчыкам выконваць пасажырскія і грузавыя рэйсы паміж аэрапортамі дзвюх краін.
У міністэрстве ўпэўнены, што рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць умацаванню турыстычных, эканамічных і камерцыйных сувязей паміж Беларуссю і Сейшэльскімі Астравамі.-0-