Сцяг Аўторак, 3 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2019, 11:14

Беларусь і Расія завершаць работу над Пагадненнем аб узаемным прызнанні віз да канца года - Сямашка

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія завершаць работу над Пагадненнем аб узаемным прызнанні віз да канца 2019 года, паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС, паведамляе БЕЛТА.

"Фактычная работа над праектам міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз пачалася ў 2015 годзе і цяпер знаходзіцца на фінішнай прамой. Завяршаюцца неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, вывяраюцца ўсе нюансы яго прымянення. Зыходзім з таго, што ў бліжэйшы час - да канца года - бакі завершаць работу над гэтым важным дакументам", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Што датычыцца адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве, то над гэтым прадаўжаюць працаваць профільныя міністэрствы. "Краіны ЕС вырашалі гэту праблему амаль дзесяць гадоў. Але думаю, што сумеснымі намаганнямі мы значна хутчэй створым неабходныя ўмовы, і роўмінг будзе адменены ў бліжэйшыя год-два", - лічыць пасол.

Што датычыцца ўвядзення адзінай валюты, то Уладзімір Сямашка адзначыў, што беларускі і расійскі бок добра разумеюць, што валютная сфера - гэта перш за ўсё элемент суверэнітэту любой дзяржавы. "Валютная інтэграцыя на шкоду суверэнным правам партнёраў немагчыма", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі