ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 5 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2022, 11:26

Беларусь і Расія заключаць пагадненне аб узаемапрызнанні сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урады Беларусі і Расіі заключаць шляхам абмену нотамі пагадненне аб узаемным прызнанні сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў Беларусі нумар 803 ад 21 лістапада 2022 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

"Прыняць прапанову Міністэрства аховы здароўя, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб заключэнні шляхам абмену нотамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць новай каранавіруснай інфекцыі (COVID-19)", - гаворыцца ў тэксце пагаднення.

Таксама адзначаецца, што ажыццявіць неабходныя працэдуры па заключэнні шляхам абмену нотамі гэтага пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.

Раней урад РФ адобрыў падпісанне пагаднення з Беларуссю аб узаемным прызнанні вакцынацыі ад COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі