Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2022, 09:02

Беларусь і Расія ў 2022 годзе падпішуць больш за 60 саюзных пагадненняў

1 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ў 2022 годзе падпішуць больш за 60 саюзных пагадненняў. Аб гэтым журналістам заявіў намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Юрый Вараб'ёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

30 чэрвеня ў рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшло дзявятае пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

"У гэтым годзе плануецца падпісаць каля 65 саюзных пагадненняў. Вынікі работы над гэтымі пагадненнямі павінны быць на паверхні. Каб мы ведалі аб іх і маглі нешта палепшыць. Таму мы вырашылі наступны год прысвяціць кантролю за дагаворамі ў рамках гэтых пагадненняў. Мы абавязкова наведаем рэгіёны нашых дзяржаў, каб паглядзець, як рэалізуюцца названыя пагадненні. Нашы рэгіёны ўсё больш і больш хочуць супрацоўнічаць", - сказаў Юрый Вараб'ёў.

Паводле яго слоў, заключэнне дагавораў паміж рэгіёнамі станоўча паўплывала на эканоміку. "Тавараабарот паміж такімі рэгіёнамі вырас на 25-40 працэнтаў. Мы лічым, што гэта вельмі высокае дасягненне. Форум паказвае пэўныя вынікі, і нас гэта вельмі радуе. Але хацелася б падысці да гэтага больш прадметна", - пракаменціраваў супрацоўніцтва Юрый Вараб'ёў.

Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіл Русы адзначыў, што важнае месца ў парадку дня пасяджэння заняло абмеркаванне 28 саюзных праграм. "Кожная праграма - гэта эканоміка нашых дзяржаў, рабочыя месцы, дабрабыт людзей. Таму людзі хочуць ведаць, як ідзе работа ў такім напрамку. Акрамя таго, актыўна абмяркоўваліся пытанні работы па імпартазамяшчэнні", - расказаў Міхаіл Русы.

Для рэалізацыі праграм па імпартазамяшчэнні былі прыцягнуты спецыялісты з розных сфер. "Калі размова ідзе аб электроніцы, то ў нас ёсць выдатныя альтэрнатывы. У прыклад можна прывесці электронную сістэму "Меркурый". Людзі зрабілі яе за тры гады. Такімі крокамі мы будзем рухацца ў правільным напрамку", - рэзюмаваў Міхаіл Русы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі