Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2024, 17:54

Беларусь і Расія праводзяць сумеснае лётна-тактычнае вучэнне

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У перыяд з 27 па 31 мая ў рамках удасканалення адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і ў інтарэсах павышэння ўзаемадзеяння і вывучкі органаў кіравання і лётнага складу пад кіраўніцтвам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны праводзіцца сумеснае лётна-тактычнае вучэнне з сіламі і сродкамі ВПС і войскаў ППА УС Беларусі і ВКС УС Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.

Да вучэння прыцягваюцца авіяцыйныя воінскія часці, падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў Узброеных Сіл Беларусі, экіпажы разведвальнай, знішчальнай і армейскай авіяцыі ВКС УС РФ.

У ходзе вучэння будуць адпрацаваны пытанні кіравання разнастайнымі сіламі авіяцыі, а таксама арганізацыі ўзаемадзеяння пры выкананні імі вучэбна-баявых задач.

Асноўныя намаганні ў ходзе ЛТВ накіраваны на вырашэнне задач па прыкрыцці дзяржаўных і ваенных аб'ектаў ад удараў сродкаў паветранага нападзення. Акрамя таго, на авіяцыйных палігонах экіпажам трэба будзе практычна адпрацаваць шэраг пытанняў у інтарэсах прыкрыцця падраздзяленняў сухапутных войскаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі