Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2024, 16:23

Беларусь і Расія правялі кансультацыі па праекце Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску адбыліся кансультацыі паміж апаратамі саветаў бяспекі Беларусі і Расіі па распрацоўцы праекта Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

Дэлегацыю з беларускага боку ўзначаліў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Невяроўскі, з расійскага - намеснік сакратара Савета бяспекі Сяргей Вахрукоў.

Падрыхтоўка праекта Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы ажыццяўляецца апаратамі саветаў бяспекі Беларусі і Расіі з прыцягненнем зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін у адпаведнасці з рэзалюцыяй Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ад 6 красавіка 2023 года нумар 2.

У час кансультацый разгледжаны праект дакумента з улікам прапаноў і заўваг бакоў. Праектам Канцэпцыі актуалізаваны інтарэсы Саюзнай дзяржавы ў сферы бяспекі, канкрэтызаваны стратэгічныя мэты і задачы на блізка- і сярэднетэрміновую перспектыву. Навелы дакумента накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сумеснай работы па абароне Саюзнай дзяржавы. Гэта комплексны адказ дзвюх краін на змяненне абстаноўкі ў свеце і рэгіёне.

На фоне далейшага абвастрэння ваенна-палітычнай сітуацыі вакол Беларусі і Расіі бакі падкрэслілі важнасць далейшай сумеснай работы па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы ў гэтай сферы.-0-
Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі