ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2022, 12:37

Беларусь і Расія падпісалі пастанову аб сумесным расследаванні крымінальных спраў аб генацыдзе

Аляксандр Бастрыкін и Андрэй Швед
Аляксандр Бастрыкін и Андрэй Швед

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед і старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін падпісалі пастанову аб стварэнні сумеснай следча-аператыўнай групы для расследавання крымінальных спраў аб генацыдзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У вядзенні следчай групы Генпракуратуры Беларусі знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 127 Крымінальнага кодэкса па фактах знішчэння нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Следствам праводзіцца маштабная работа на тэрыторыі Беларусі. Яна накіравана на атрыманне доказаў і высвятленне абставін, якія неабходны для поўнага і ўсебаковага расследавання крымінальных спраў.

Следчы камітэт Расіі расследуе крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 357 Крымінальнага кодэкса па факце масавага знішчэння савецкага народа ў 1941-1945 гадах.

"Падпісанне гэтай пастановы важна ў тым сэнсе, што мы робім агульную справу. Размова ідзе аб вядзенні следства і дакументацыі фактаў, у тым ліку раней невядомых злачынстваў фашысцкіх захопнікаў на акупіраваных тэрыторыях Савецкага Саюза. Сёння трэба аб'ектыўна і непрадузята выявіць усе абставіны, звязаныя са зверствамі фашыстаў і іх памагатых", - сказаў Андрэй Швед.

Ён адзначыў асаблівую актуальнасць расследавання крымінальных спраў аб генацыдзе. "Мы павінны яшчэ раз нагадаць, што такое нацызм і фашызм. Неанацызм і неафашызм 21 стагоддзя нічым не адрозніваюцца ад той ідэалогіі, носьбіты якой па-зверску знішчалі мірнае насельніцтва, палонных чырвонаармейцаў і ўстанаўлівалі так званы новы парадак. Гэта трэба для захавання памяці, для таго, каб праўда ўзяла верх", - лічыць генеральны пракурор Беларусі.

Андрэй Швед адзначыў: маштаб расследаванняў сведчыць аб тым, што ўся Беларусь - гэта адна вялікая брацкая магіла. "Няма ніводнага раёна, дзе мы не знаходзілі б астанкі па-зверску забітых мірных жыхароў і палонных чырвонаармейцаў. Мы гаварылі і будзем гаварыць аб гэтым, таму што людзі павінны ведаць праўду. Устаноўлена больш за 300 раней невядомых населеных пунктаў, якія былі спалены разам з жыхарамі: дзецьмі, старымі, жанчынамі. Мы апыталі амаль 15 тыс. жывых сведак, больш за палавіну якіх - вязні канцлагераў. Усё гэта фіксуецца на відэазапіс, каб наступныя пакаленні з першых вуснаў маглі пачуць аб злачынствах фашыстаў на акупіраваных тэрыторыях", - заявіў генеральны пракурор Беларусі.

На яго думку, гэта садзейнічае разуменню бесчалавечнасці фашысцкай і нацысцкай ідэалогій. "Гэта вельмі вялікі аб'ём работы. Больш за 90 працэнтаў дакументаў знаходзяцца на тэрыторыі Расіі. Мы непасрэдна працуем з нашымі калегамі. Гэта вялікая колькасць дакументаў - размова ідзе аб мільёнах старонак, як мы папярэдне ўстанавілі. Важна не толькі атрымаць усе звесткі аб фактах зверстваў. Важна таксама ўстанавіць імёны ўсіх карнікаў, прасачыць па магчымасці іх лёс і ўзняць пытанне аб прыцягненні катаў, якія жывуць на тэрыторыі іншых краін, да адказнасці. Мы ўстанавілі больш за 400 такіх асоб у 18 краінах свету. Мы будзем дабівацца, каб яны панеслі заслужанае пакаранне", - рэзюмаваў Андрэй Швед.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі