Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія па саюзнай праграме ствараюць арбітальную групоўку спадарожнікаў. Аб гэтым паведаміў журналістам загадчык аддзела сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выканаўчы дырэктар праграмы Саюзнай дзяржавы "Комплекс-СД" Сяргей Караняка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Апошнія гады ў свеце намецілася тэндэнцыя мініяцюрызацыі касмічных апаратаў, каб запускаць у космас не толькі асобныя ўзоры, але і цэлыя арбітальныя групоўкі. Цяпер па новай саюзнай праграме ствараецца арбітальная групоўка касмічных апаратаў. Упершыню па праграме Саюзнай дзяржавы ствараюцца рэальныя тэхналагічныя ўзоры касмічных апаратаў, якія будуць выведзены на арбіту і на базе якіх можна будзе адпрацаваць усе тэхнічныя рашэнні, праверыць працаздольнасць навукова-тэхнічнай прадукцыі. Мы ганарымся тым, што наш інстытут уносіць вялікі ўклад у вырашэнне гэтай праблемы. Яго навукова-тэхнічныя задзелы, вытворчы і інтэлектуальны патэнцыял выкарыстоўваюцца для таго, каб Беларусь у бліжэйшым будучым мела на арбіце свае арбітальныя групоўкі", - сказаў Сяргей Караняка.
У інстытуце ствараецца спецыяльны "чысты пакой", дзе будзе праходзіць зборка і наладка касмічных апаратаў, а таксама распрацоўваюцца спецыяльныя сістэмы, якія прызначаны для тэсціравання касмічных апаратаў. "Спадзяюся, што стварэнне гэтай навукова-тэхнічнай прадукцыі стане добрым задзелам для развіцця касмічнай галіны Беларусі", - дадаў вучоны.

Сёння Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначае 60-гадовы юбілей. У інстытуце адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да гэтай даты.-0-