Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Расія могуць стварыць дыскусійную пляцоўку па прыкладзе "Пецярбургскага дыялогу"

Грамадства 24.05.2019 | 17:43
Аляксей Венядзіктаў
Аляксей Венядзіктаў

24 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія могуць стварыць дыскусійную пляцоўку для абмеркавання актуальных праблем саюзнай дзяржавы па прыкладзе "Пецярбургскага дыялогу". Такая прапанова прагучала ў час круглага стала "Саюзная дзяржава: 20 гадоў у медыяпрасторы. Вынікі і перспектывы", які сёння адбыўся на палях XIV Беларускага міжнароднага медыяфоруму ў Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прапанову агучыў галоўны рэдактар радыёстанцыі "Рэха Масквы" Аляксей Венядзіктаў, які выступіў у ролі мадэратара дыскусіі. "У Расіі ёсць "Пецярбургскі дыялог" з Германіяй, дзе розныя інстытуты грамадзянскай супольнасці сустракаліся, абмяркоўвалі актуальныя праблемы двухбаковых адносін і выпрацоўвалі рэкамендацыі абодвум лідарам краін. Па выніках гэтага прымаліся рашэнні, даваліся даручэнні. Мяне здзіўляе, чаму гэта ёсць з Германіяй і дагэтуль няма з Беларуссю. Дзе сустракаюцца дзеячы навукі, культуры, адукацыі, бізнесмены? Дзе яны абменьваюцца вопытам, узаемадзейнічаюць, нарэшце? Можа, варта рэкамендаваць унутры Саюзнай дзяржавы правесці такі "Брэсцкі дыялог", напрыклад", - сказаў галоўны рэдактар.

Ідэю падтрымаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. "Цяпер ёсць запатрабаванасць у тым, каб грамадскія інстытуты ўзаемадзейнічалі адзін з адным. Думаю, калі будзе такі рух, ён атрымае падтрымку лідараў дзвюх краін. Я ў гэтым упэўнены і гатовы ўносіць свой уклад. Таму давайце паспрабуем актывізаваць гэту работу насустрач адзін аднаму менавіта па лініі грамадскіх інстытутаў. А ідэя сабраць фармат, як гэта рабілася з Германіяй, - адзін з магчымых варыянтаў", - заўважыў ён.

Рыгор Рапота пагадзіўся з агучаным у час дыскусіі меркаваннем аб недастатковай інфармаванасці грамадства адносна інтэграцыйных працэсаў, што адбываюцца ў Саюзнай дзяржаве. Такія медыяфорумы садзейнічаюць таму, каб задаволіць запатрабаванне грамадства на гэту інфармацыю. "Узаемадзеянне паміж тымі, хто непасрэдна з'яўляецца выканаўцамі інтэграцыйных працэсаў (міністэрствы, ведамствы, спецыялісты, урады і прэзідэнты), і прэсай павінна быць больш цесным", - лічыць Рыгор Рапота.

Гаворачы пра вынікі, урокі дваццацігадовага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і інфармацыйнага забеспячэння інтэграцыйнай праблематыкі, удзельнікі дыскусіі неаднаразова ўзнімалі тэму даверу да інфармацыйных рэсурсаў, канкурэнцыі за спажыўца паміж традыцыйнымі СМІ і інтэрнэтам, рознымі мэсэнджарамі. Што датычыцца развіцця сацыяльных сетак, з'яўлення тэлеграм-каналаў, начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Шпілеўская адзначыла: "Мы проста павінны навучыць нашага гледача і чытача правільна спажываць інфармацыю і разбірацца, хто за ёю стаіць". Разам з тым яна падкрэсліла, што галоўная задача любога дзяржаўнага сродку масавай інфармацыі - быць максімальна аб'ектыўным.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі вырасце памер працоўных пенсій Прэзідэнтам Беларусі прынята рашэнне аб павышэнні працоўных пенсій з 1 жніўня 2019 года. Прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў сярэднім на 6,6%.