ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 19 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2020, 15:08

Беларусь і Расія абмяркуюць 17 верасня выкананне дарожнай карты па адмене роўмінгу

Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія абмяркуюць 17 верасня выкананне дарожнай карты па адмене роўмінгу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

"У фармаце відэа-канферэнц-сувязі паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Міністэрствам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі з удзелам антыманапольных органаў дзвюх дзяржаў, а таксама беларускіх і расійскіх аператараў сувязі адбудзецца абмеркаванне актуальных пытанняў ходу выканання мерапрыемстваў дарожнай карты па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы", - праінфармавалі ў Мінсувязі.

Беларусь і Расія з 2017 года працуюць над адменай роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. У снежні 2019 года была зацверджана адпаведная дарожная карта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі