Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2024, 13:11

Беларусь і Расія абмеркавалі пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус сустрэўся з дырэктарам Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі Дзмітрыем Шугаевым на палях пятай азербайджанскай міжнароднай абароннай выстаўкі ADEX, якая праходзіць у Баку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце.

Бакі абмеркавалі пытанні бягучага ўзаемадзеяння, карэкціроўкі дзеючай нарматыўнай прававой базы супрацоўніцтва ў мэтах аптымізацыі працэсу і паскарэння тэрмінаў узаемных паставак прадукцыі ваеннага прызначэння для выканання дзяржаўных абаронных заказаў дзвюх дзяржаў.

Акрамя таго, вызначаны тэрміны правядзення чарговага пасяджэння камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі