Аляксей Кушнарэнка
25 лістапада, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан падрыхтавалі дарожную карту аб усебаковым супрацоўніцтве да 2027 года. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр энергетыкі, сустаршыня беларуска-пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Аляксей Кушнарэнка на палях беларуска-пакістанскага бізнес-форуму ў Ісламабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Аляксея Кушнарэнкі, беларуска-пакістанскія адносіны актыўна развіваюцца, пацвярджэннем таго служыць узровень праведзеных апошнім часам мерапрыемстваў. Ён нагадаў, што ў верасні ў Ісламабадзе прайшло сёмае пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У кастрычніку адбыўся візіт прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў Пакістан. А ў гэтыя дні пройдзе сустрэча кіраўнікоў дзяржаў.
Напярэдадні перагавораў на вышэйшым узроўні ў Ісламабадзе праводзіцца бізнес-форум. "Актыўнасць вельмі высокая. На форуме прысутнічаюць прадстаўнікі больш як 250 розных кампаній і прадпрыемстваў. Вынікам гэтай работы стане падпісанне камерцыйных кантрактаў і мемарандумаў. Мы з задавальненнем канстатуем, што расце тавараабарот паміж нашымі краінамі. Ён ужо дасягнуў $34 млн з ростам у 3,7 працэнта. Пры гэтым мы разумеем, што гэта далёка не мяжа. Таму ў рамках візіту плануем падпісаць дарожную карту аб усебаковым супрацоўніцтве на перыяд да 2027 года", - расказаў міністр.
Гэты дакумент павінен надаць імпульс актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва. "Мы бачым каласальны ўзаемны інтарэс па розных напрамках. Гэта прамысловасць, сельская гаспадарка, сфера адукацыі, фармакалогія і іншыя. У абодвух бакоў ёсць кампетэнцыі, якімі яны гатовы дзяліцца", - дадаў Аляксей Кушнарэнка.
Гаворачы аб сумесным бізнес-форуме, ён падкрэсліў, што мерапрыемствы такога фармату з'яўляюцца эфектыўнай пляцоўкай для прамога дыялогу бізнес-колаў. Што датычыцца Беларусі і Пакістана, то добрыя камерцыйныя перспектывы адкрываюцца ў галіне прамысловай кааперацыі сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, адукацыі, навукі і турызму. На пакістанскім рынку запатрабаваны беларуская сельскагаспадарчая тэхніка, прамысловая, нафтахімічная, малочная прадукцыя. У Беларусі ж карыстаюцца попытам тавары лёгкай прамысловасці з Пакістана і прадукты харчавання.
"У якасці пажадання хацеў бы прапанаваць арганізатарам больш увагі ўдзяляць прапрацоўцы такіх напрамкаў, якія садзейнічаюць актывізацыі двухбаковых адносін, як стварэнне сумесных прадпрыемстваў, развіццё дылерскіх сетак, больш актыўнае прасоўванне на рынках нашых краін асноўных айчынных брэндаў. Вельмі актуальнымі маглі б стаць пытанні пашырэння паставак спецыяльнай і камунальнай тэхнікі, тавараў лёгкай прамысловасці, сумеснай рэалізацыі інфраструктурных праектаў", - заявіў на бізнес-форуме Аляксей Кушнарэнка.-0-