Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 чэрвеня 2024, 16:27

Беларусь і Манголія будуць супрацоўнічаць у сферы інтэлектуальнай уласнасці

Фота з архіва
Фота з архіва
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Ведамствам інтэлектуальнай уласнасці Выканаўчага агенцтва ўрада Манголіі (IPOM), паведамілі БЕЛТА ў НЦІУ.

"Падпісанне мемарандума будзе садзейнічаць максімальнаму выкарыстанню патэнцыялу сістэм інтэлектуальнай уласнасці дзвюх краін у мэтах актыўнай абароны інтарэсаў нацыянальных заяўнікаў пры выхадзе на замежны рынак", - адзначылі ў цэнтры.

Прадстаўнікі IPOM правялі прэзентацыю патэнтнага ведамства Манголіі, расказалі аб гісторыі станаўлення, бягучым стане, а таксама перспектывах развіцця сістэмы інтэлектуальнай уласнасці Манголіі. У 2023 годзе ў IPOM паступіла 4282 заяўкі на атрыманне прававой аховы таварных знакаў, з іх 116 заявак пададзена заяўнікамі з Беларусі.

Беларускі бок у сваю чаргу асвятліў ключавыя аспекты функцыянавання сваёй сістэмы інтэлектуальнай уласнасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі