Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2019, 19:55

Беларусь і Кыргызстан будуць супрацоўнічаць у барацьбе з эканамічнымі і фінансавымі злачынствамі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі і Дзяржаўная служба па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пры ўрадзе Кыргызскай Рэспублікі заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў барацьбе з эканамічнымі і фінансавымі злачынствамі, паведамілі БЕЛТА ў КДК.

Цырымонія падпісання адбылася сёння ў час візіту дэлегацыі фінансавай паліцыі Кыргызстана ў Мінск. Подпісы пад дакументам паставілі намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Ігар Маршалаў і старшыня Дзяржаўнай службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пры ўрадзе Кыргызскай Рэспублікі Бакір Таіраў.

Рэалізацыя пагаднення дасць магчымасць актывізаваць узаемадзеянне па спыненні правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Бакі будуць разам змагацца з эканамічнымі і фінансавымі злачынствамі, у тым ліку ў банкаўскай і крэдытна-фінансавых сферах. Будзе таксама наладжана супрацоўніцтва ў процідзеянні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, плануецца ўстанавіць прававыя асновы сумеснай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі