Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Беларусь і Кітай рыхтуюць пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі

Грамадства 13.03.2019 | 16:54
Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай рыхтуюць міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, навучанні і вучоных ступенях. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка сёння на сустрэчы з кітайскімі грамадзянамі, якія вучацца ў беларускіх установах адукацыі і маюць высокія дасягненні ў вучобе, навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства перакананы, што дакумент пасадзейнічае актывізацыі кантактаў паміж Беларуссю і Кітаем у адукацыйнай сферы. Гэты год з'яўляецца Годам адукацыі Беларусі ў Кітаі. "У рамках Года адукацыі запланавана правядзенне маладзёжных і студэнцкіх абменаў, узаемных прэзентацый адукацыйных магчымасцей Беларусі і КНР, форумаў, фестываляў, канферэнцый, семінараў аб культуры і гісторыі Беларусі і Кітая, летніх школ для студэнтаў і школьнікаў, іншых мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць узаемнай пазнаваемасці сістэм адукацыі і актывізацыі ўзаемадзеяння", - адзначыў ён.

Рэалізуецца праект "Адукацыйная карта Беларусі". Ён уяўляе сабой праграму адукацыйнага турызму, у час якой праводзяцца азнаямленчыя туры для грамадзян, кансалтынгавых кампаній, спецыялізаваных сродкаў масавай інфармацыі Кітая ва ўстановы адукацыі Беларусі.

Ігар Карпенка звярнуў увагу на тое, што амаль тысяча беларускіх грамадзян праходзяць навучанне па розных праграмах у Кітаі, у тым ліку больш за 200 па прадстаўленых кітайскім бокам грантах. Прычым штогод колькасць беларусаў, якія навучаюцца ў КНР, павялічваецца прыкладна на 100 чалавек. Развіваюцца студэнцкія абмены паміж беларускімі і кітайскімі ўніверсітэтамі. Выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў дзвюх краін таксама абменьваюцца вопытам, удзельнічаюць у стажыроўках, навукова-даследчай рабоце.

Міністэрствам адукацыі распрацавана стратэгія развіцця сістэмы вывучэння і выкладання кітайскай мовы ў Беларусі на 2017-2020 гады, якая прадугледжвае шырокі комплекс мерапрыемстваў, што даюць магчымасць забяспечыць патрэбнасці ў спецыялістах, здольных выкарыстоўваць кітайскую мову ў прафесійнай дзейнасці.

У Беларусі навучанне кітайскай мове ў якасці вучэбнага прадмета ажыццяўляецца ў 25 установах агульнай сярэдняй адукацыі, яшчэ ў 7 - на факультатыўных занятках. Школы і гімназіі забяспечаны айчыннымі вучэбнымі дапаможнікамі з электроннымі праграмамі. Створаны камплект матэрыялаў для правядзення абавязковага выпускнога экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання па гэтым вучэбным прадмеце. Ігар Карпенка падкрэсліў, што кітайская мова таксама вывучаецца ў 14 установах вышэйшай адукацыі.

У час мерапрыемства, якое прайшло з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Кітая ў Беларусі Цуй Цыміна, міністр адукацыі ўручыў лепшым кітайскім студэнтам падзякі за актыўнае грамадскае жыццё і поспехі ў вучобе.

Для ўдзельнікаў сустрэчы была таксама падрыхтавана культурная праграма, працавалі выстаўкі, прадстаўленыя беларускімі ВНУ.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.