Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2019, 10:50

Беларусь і Кітай лічаць важным умацоўваць супрацоўніцтва ў ваеннай сферы

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай лічаць важным умацоўваць партнёрскія адносіны ў ваеннай сферы. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы кіраўніка беларускага ваеннага ведамства Андрэя Раўкова з міністрам абароны КНР Вэй Фэнхэ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінабароны.

Сустрэча прайшла на палях 9-га Пекінскага форуму па пытаннях бяспекі "Сяншань" у Кітаі. Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, падкрэслілі важнасць умацавання і развіцця партнёрскіх адносін у ваеннай сферы, перш за ўсё ў такіх галінах, як сумесная баявая падрыхтоўка, ваенная адукацыя, узаемадзеянне па лініі ШАС.

Яшчэ адна рабочая сустрэча Андрэя Раўкова адбылася з кіраўніком ваеннага ведамства Сербіі Аляксандрам Вуліным. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

На форуме міністр абароны Беларусі выступіў з дакладам "Міжнародныя сістэмы кантролю над узбраеннямі і глабальная бяспека - беларускі погляд".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі