Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2024, 09:26

Беларусь і Кітай абмеркавалі пытанні арганізацыі грузавых чыгуначных перавозак

Фота з архіва
Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская і Кітайскія чыгункі абмеркавалі ў Мінску пытанні арганізацыі грузавых перавозак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У Мінску адбылася рабочая сустрэча начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з намеснікам галоўнага інжынера Дзяржаўнай карпарацыі "Кітайскія чыгункі", начальнікам Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Цзюй Гацзянам.

Мерапрыемства прайшло ва Упраўленні БЧ у рамках візіту дэлегацыі Дзяржаўнай карпарацыі "Кітайскія чыгункі" для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі "2024. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця".

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння па арганізацыі перавозак грузаў кантэйнернымі паяздамі ў рамках кітайскй ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" па маршрутах Кітай - Заходняя Еўропа - Кітай транзітам праз тэрыторыю Беларусі і ў напрамку Кітай - Беларусь - Кітай.

Асаблівая ўвага была ўдзелена праводзімай рабоце, накіраванай на стварэнне неабходных умоў для далейшай рэалізацыі праектаў па дастаўцы прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў сухапутнымі маршрутамі ў Кітай і павышэнне прапускной здольнасці чыгуначнай інфраструктуры на шляху руху кантэйнерных паяздоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі