Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2019, 16:15

Беларусь і Ізраіль могуць значна нарасціць турпаток - Скварцоў

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ізраіль маюць магчымасць значна нарасціць узаемны абмен турыстамі. Такое меркаванне выказаў пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў у час размовы з генеральным дырэктарам асацыяцыі па развіцці турызму горада Нетанія Вольгай Лур'е, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпламатычнай місіі.

Размова Уладзіміра Скварцова і Вольгі Лур'е адбылася ў час мерапрыемстваў з нагоды адкрыцця помніка Юрыю Гагарыну на тэрыторыі "Планетаніі" - планетарыя Нетаніі.

Паводле ацэнкі беларускага дыпламата, у апошнія гады назіраецца актывізацыя ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Ізраілем у турыстычнай сферы, чаму ў многім садзейнічала ўвядзенне паміж дзвюма краінамі бязвізавага рэжыму - ён дзейнічае ўжо на працягу больш як трох гадоў.

Асноўнымі відамі арганізаванага турызму для ізраільскіх грамадзян, якія наведваюць Беларусь, з'яўляюцца настальгічныя туры з наведваннем месцаў духоўнай яўрэйскай спадчыны. "Гэтаму садзейнічае тая абставіна, што Беларусь - радзіма многіх вядомых палітычных дзеячаў Дзяржавы Ізраіль, тут пахаваны многія іўдзейскія рэлігійныя лідары. Сярод ізраільцян папулярныя таксама паездкі з мэтай аздараўлення і адпачынку ў спецыялізаваных санаторна-курортных установах. Але ёсць і іншыя турыстычныя напрамкі, і іх трэба актыўней задзейнічаць", - перакананы Уладзімір Скварцоў.

Пасол таксама правёў размову з Мір'ям Фаерберг-Ікар - мэрам горада Нетанія, які з'яўляецца пабрацімам Цэнтральнага раёна беларускай сталіцы. Акрамя пытанняў развіцця пабрацімскіх сувязей абмяркоўваліся падрыхтоўка і напаўненне праграмы візіту мэра Нетаніі ў Мінск, які плануецца ў 2019 годзе.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця помніка Юрыю Гагарыну прысутнічалі прадстаўнікі ізраільскай грамадскасці, пасол Расіі Аляксандр Віктараў, намеснік генеральнага дырэктара дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Сяргей Савельеў, расійскі касманаўт Аляксандр Самакуцяеў, дырэктар Ізраільскага касмічнага агенцтва Аві Бласбергер.

Удзельнікаў цырымоніі ў відэазвароце прывіталі расійскія касманаўты, якія знаходзяцца цяпер на арбіце. Увазе гасцей была прадстаўлена фотавыстава "Наш Гагарын", якая расказвае пра жыццёвы шлях першага ў свеце касманаўта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі