Сцяг Панядзелак, 17 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2025, 16:58

Беларусь і Ізраіль абмеркавалі праект стварэння ў Навагрудку Музея халакосту і супраціўлення 

Фота navagrudak.museum.by
Фота navagrudak.museum.by
17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ізраілі Юрый Ярашэвіч правёў сустрэчу са старшынёй праўлення мемарыяльнага комплексу халакосту Яд ва-Шэм Дані Даянам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускую загранустанову.

Бакі абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай памяці пра халакост, увекавечання ахвяр нацызму і развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ізраілем у мемарыяльна-адукацыйнай сферы. Галоўнай тэмай сустрэчы стаў праект стварэння ў Беларусі Музея халакосту і супраціўлення ў Навагрудку на базе дзеючага там Музея яўрэйскага супраціўлення.

Навагрудак займае асаблівае месца ў гісторыі яўрэйскага народа. У час Вялікай Айчыннай вайны тут існавала гета, дзе былі знішчаны каля 11 тыс. яўрэяў.

Бакі падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай праўды, процідзеяння антысемітызму і дамовіліся прадоўжыць сумесную работу на гэтым напрамку.-0-

Фота пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі